УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава” Факультэт беларускай філалогіі і культуры
|
УВАГА, АБІТУРЫЕНТЫ-ЖУРНАЛІСТЫ! |
|
|
|
|
Автор: Администратор
|
|
06.03.2012 14:35 |
|
Рэгістрацыя на прафесійна-псіхалагічную гутарку пачынаецца 5 сакавіка і заканчваецца 31 сакавіка 2012 г. Не спазніцеся!
Звяртацца: 210 038 Віцебск, Маскоўскі пр., 33. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава. Прыёмная камісія. Каб. 136 (на 1-м паверсе). З сабой трэба мець пашпарт. Заява запаўняецца на месцы.
Заяву на рэгістрацыю можна прыслаць і па пошце, дадаўшы да заявы ксеракопію свайго пашпарта (п. 5 Інструкцыі). Узор заявы спампаваць тут.
Гутарка пройдзе ва ўніверсітэце. Пра дату i час будзе паведамлена дадаткова.
Графік работы прыёмнай камісіі:
Пн.–Пт. – 9.00 – 17.00.
Сб. – 9.00 – 14.00.
Ндз. – выхадны дзень.
8 сакавіка – выхадны дзень.
Тэл. для даведак: 8 (0212) 23 82 81 |
|
|
ТЫДЗЕНЬ ФАКУЛЬТЭТА : ДЗЕНЬ ЧАЦВЁРТЫ |
|
|
|
|
Автор: Администратор
|
|
02.03.2012 12:54 |
|
У чацвер, 1 сакавіка, у рамках тыдня факультэта прайшла сустрэча з пісьменніцай, журналісткай і рэдактарам універсітэцкай газеты “Мы і час” Анастасіяй Лазебнай (Стасяй Наркевіч). Пісьменніца расказала пра сябе, паведаміла пра сваё творчае станаўленне і сваю не менш творчую сям’ю, прачытала некалькі замалёвак і гумарэсак, адказала на пытанні студэнтаў. З’яўляючыся сапраўдным прафесіяналам, Анастасія Пятроўна расказала пра спецыфіку журналісцкай дзейнасці і якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны журналіст.
|
|
Подробнее...
|
|
ТЫДЗЕНЬ ФАКУЛЬТЭТА: ДЗЕНЬ ТРЭЦІ |
|
|
|
|
Автор: Администратор
|
|
01.03.2012 13:10 |
|

Трэці дзень тыдня факультэта беларускай філалогіі і культуры быў адзначаны дзвюма асноўнымі падзеямі: правядзеннем алімпіяды па беларускай мове і дэбютным выступленнем тэатральнай групы “Т-32”.
|
|
Подробнее...
|
|
ТЫДЗЕНЬ ФАКУЛЬТЭТА: ДЗЕНЬ ДРУГІ |
|
|
|
|
Автор: Администратор
|
|
01.03.2012 13:01 |
|

Сёння ў нас канцэрт і падвядзенне вынікаў конкурсу насценгазет, які адбыўся напярэдадні. Самае першае ўражанне ад канцэрта – зладжанасць усяго выступлення, дасціпнасць вядучых Ані Герасімёнак і Антона Арцямёнка. Мы ўбачылі таксама новых выканаўцаў у песенным жанры: Кацярына Субач і Ганна Казлоўская (4 курс) з песняй “Белая Русь”, Юля Вапручкова і Ганна Фёдарава (3 купс) з песняй “Гора не бяда”, Андрэй Мартынкевіч выступалі ўпершыню. Вакальнае майстэрства прадэманстравалі таксама Людміла Сіпрыдонава (2 куос), Марына Гудкова (5 курс), Аляксандр Камовіч (4 курс). Падтрымала родны факультэт аспірантка Алена Калеснікава, былая салістка эстраднай групы “Шанц”, з песняй “Васількі”. Увогуле ў канцэртную праграму ўвайшлі розныя кампазіцыі, прысвечаныя Беларусі. Спевы і энергічныя танцавальныя нумары ў выкананні танцавальнай групы, якой кіруе Антаніна Козырава (4 курс), запалілі сэрцы гледачоў. Весела прайшла віктарына, прысвечаная гісторыі факультэта.
|
|
Обновлено 01.03.2012 13:10 |
|
Подробнее...
|
|
ТЫДЗЕНЬ ФАКУЛЬТЭТА: ДЗЕНЬ ПЕРШЫ |
|
|
|
|
Автор: Администратор
|
|
28.02.2012 12:17 |
|
У холе нашага факультэта а палове першай гадзіны было надзвычай шумна і мнагалюдна. Усе выкладчыкі і студэнты сабраліся тут, каб прыняць удзел у адкрыцці тыдня факультэта. У гэтым годзе адзначаць свята мы будзем з 27 лютага па 3 сакавіка, за гэты час плануецца правесці шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў.
|
|
Обновлено 01.03.2012 12:14 |
|
Подробнее...
|
|
|
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Следующая > Последняя >>
|
|
Страница 1 из 16 |